Выстава “У свеце вашых захапленняў”

У жыцці кожнага чалавека ёсць захапленне, якое дапамагае палепшыць цяжкія хвіліны жыцця, збліжае чалавека са светам навукі, мастацтва, прыроды, дапамагае знайсці сэнс жыцця. Свет захапленняў вельмі разнастайны.

Супрацоўнікамі сектара бібліятэчнага абслугоўвання ўніверсальнай чытальнай залы Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага падрыхтавана выстава-прагляд “У свеце вашых захапленняў”, прысвечаная разнастайным хобі: дамаводству, шыццю і вязанню, садаводству і агародніцтву, кулінарыі, фатаграфіі і г.д.

У кнігах, якія прадстаўлены ўвазе наведвальнікаў, сабраны арыгінальныя ідэі па прыгатаванню страў беларускай кухні, афармленню садовага ўчастка, практычныя парады па вырошчванню кветак на балконе і лоджыі, стварэнню садовых кампазіцый. Прадстаўлены таксама сучасныя выданні для аматараў фотаздымкі.

Запрашаем пазнаёміцца з літаратурай па адрасу: вул. Савецкая 8, сектар бібліятэчнага абслугоўвання ўніверсальнай чытальнай залы.

Тэл. для даведак: 62-34-22.