Кніжная выстава “Юбілейныя даты краязнаўчага календара”

01.08.2019 – 31.08.2019 г. – у аддзеле краязнаўства (вул. Замкавая, 20) будзе дзейнічаць кніжная выстава “Юбілейныя даты краязнаўчага календара”, прысвечаная юбілярам жніўня: 70-годдзю з дня нараджэння І.Данік, беларускай паэтэсы; 60-годдзю з дня нараджэння А.Чобата, беларускага паэта; 80-годдзю з дня нараджэння С.Мусіенка, беларускага літаратуразнаўца.

Прадстаўлены энцыклапедычныя выданні, кнігі, матэрыялы  навуковых канферэнцый, якія змяшчаюць інфармацыю пра жыццё і дзейнасць знакамітых асоб.