Абласны конкурс макетаў “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”

У межах Года малой радзімы ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” у бягучым годзе праводзяць абласны конкурс макетаў “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”.

Упершыню жыхарам Гродзеншчыны прапанавана падрыхтаваць макеты палацаў, храмаў, замкаў і іншых архітэктурных помнікаў і прадставіць творчыя працы па трох намінацыях: “Гонар зямлі прынёманскай”, “Мая малая радзіма”, “Страчаная спадчына Гродзеншчыны”.

Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі архітэктурнай спадчыны нашай вобласці і далучэння насельніцтва да культуры і гісторыі роднага краю.

На сённяшні дзень ужо паступаюць працы, якія будуць прадстаўлены ўвазе жыхароў і гасцей нашага горада ў верасні падчас правядзення ІІІ фестывалю кнігі. Упэўнены, што ўсе падрыхтаваныя творчыя працы стануць сапраўдным падарункам Гродзеншчыне да яе 75-гадовага юбілею.

Конкурс працягваецца. Любы жыхар вобласці ці аўтарскі калектыў можа падрыхтаваць макет і прадставіць яго да 31 жніўня ў абласную бібліятэку.

Чакаем творчыя работы ад усіх зацікаўленных і ініцыятыўных жыхароў Прынёмання.