Тэрыторыя дзіцячага чытання і пазнавальных гульняў

8 жніўня дзіцячы філіял запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак сярэдняй школы № 32 на размову аб чытацкіх інтарэсах. Выстава-прагляд “Зялёныя каруселі прыроды” пазнаёміла юных гарадзенцаў з новымі ілюстраванымі энцыклапедыямі з серыі “Discovery Education”, “Детская энциклопедия “Махаон”, “Энциклопедия животного мира” і інш.

Цікавая сустрэча працягнулася экскурсіяй па бібліятэцы і вясёлымі развіваючымі заняткамі ў крэатыўных лабараторыях Мультыцэнтра “Совушка”.