Пазнавальная праграма для дзяцей у аддзеле мастацтва

6 жніўня ў аддзеле мастацтва адбылася інфармацыйная гадзіна “Гродзенскай вобласці – 75!”..

Для выхаванцаў прышкольнага лагера СШ № 18 г.Гродна прайшоў мультымедыйны экскурс па выставе “Наш край – наш лёс”. Яны з цікавасцю разглядалі рарытэтныя фотаздымкі, кнігі, буклеты, арыгінальныя дакументы, газеты 40-60-х гадоў, памятныя медалі, граматы і іншыя прадметы матэрыяльнай культуры з фонду абласной бібліятэкі і прыватнай калекцыі А.Сявенкі.

Юнакі і дзяўчаты з вялікім задавальненнем пазнаёміліся з сучаснымі фотаальбомамі і лепшымі кніжнымі выданнямі пра Гродна і Гродзенскую вобласць.

Напрыканцы дзецям прапанавалі пазнаёміцца з лабараторыяй музыкі Мультыцэнтра “Совушка”, дзе ў кожнага была магчымасць паіграць на розных музычных інструментах на планшэце. Яны з захапленнем і хутка асвоілі новыя магчымасці сучасных тэхналогій.