Па святым мясцінам Беларусі

З 03 па 17 жніўня 2019 года ў аддзеле перыядычных выданняў дзейнічае выстава-прагляд “Па святым мясцінам Беларусі”, якая дапаможа даведацца шмат цікавага пра гісторыю праваслаўных і каталіцкіх храмаў, а таксама легенды і паданні, звязаныя з імі. Прагляд пазнаёміць з самымі цікавымі архітэктурнымі помнікамі нашай Айчыны, а таксама раскрые асновы развіцця хрысціянства на Беларусі.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу па адрасе: вул. Замкавая 20, аддзел перыядычных выданняў.

Тэлефон для даведак: 718943.