“Гарадзеншчына ў навінках беларускага і замежнага друку”

З 5 жніўня ў аддзеле краязнаўства праходзіць інфармацыйны тыдзень “Гарадзеншчына ў навінках беларускага і замежнага друку”, дзе прадстаўлены новыя выданні, якія папоўнілі фонд абласной бібліятэкі ў другім квартале 2019 года.

Вы зможаце пазнаёміцца з кнігамі, манаграфіямі, якія змяшчаюць інфармацыю пра слаўнае мінулае нашага роднага краю, гісторыю Гродзеншчыны, слынных асоб, якія ўнеслі ўклад у развіццё вобласці. На выставе прадстаўлены шэраг выданняў, якія распавядаюць пра лёс і подзвігі герояў, якія змагаліся на франтах вайны на гродзенскіх землях: В.В.Вавуло “Маленькие солдаты большой войны», В.І. Ермаловіч “Беларусь. Шлях да Вялікай Перамогі”, Т.Р. Вяршыцкая “Боль і гнеў. Халакост і Супраціўленне ў Навагрудку”.

Прадстаўлены аднайменны адкрыты прагляд, бібліяграфічныя агляды, кансультацыі.

Будзем рады бачыць Вас у аддзеле краязнаўства: вул. Замкавая, 20, каб. № 11.