Ад шабляў да авіяцыі

2 жніўня ў нашай краіне адзначаецца Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый. У Беларусі гэтае прафесійнае свята зацверджана ў 2010 годзе. Гэты дзень – не проста нагода для ўшанавання памяці і павагі воінаў-дэсантнікаў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, у Афганістане і іншых узброеных канфліктах, але і сімвал мужнасці і гераізма, самаахвярнага служэння Айчыне.

Універсальная чытальная зала ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” прапануе тэматычную выставу кніг. Усе зацікаўленыя могуць пазнаёміцца з літаратурай аб гісторыі і сучаснасці розных відаў узбраення: халоднай зброі розных стагоддзяў і рэгіёнаў (Еўропы, Амерыкі, Японіі), артылерыі, ваенна-марскога флота, стралковай зброі, розных відаў бронетанкавай зброі, авіяцыі і бронеаховы. Таксама прадстаўлены кнігі аб гісторыі вайсковай справы ў Беларусі. Прапанаваная літаратура павінна зацікавіць прафесіяналаў, навучэнцаў каледжаў і ВНУ (перадусім ваенных спецыяльнасцей), а таксама шырокае кола чытачоў.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу па адрасе: вул. Замкавая, 20, універсальная чытальная зала.

Тэл. для даведак: 71-89-49.

Ад шабляў да авіяцыі