“Нянудная навука” ў Мультыцэнтры

29 ліпеня 2019 года ў Мультыцэнтры “Совушка” адбыўся пазнавальны мультымарафон “Нянудная навука”. Дзякуючы магчымасцям лабараторый інтэрактыўнага цэнтра хлопчыкі і дзяўчынкі папоўнілі свой багаж ведаў цікавымі і займальнымі фактамі, у тым ліку даведаліся пра асаблівасці паводзін жырафа як аднаго з цікавейшых жыхароў афрыканскай саваны і з незвычайнай птушкай туканам.

Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з навінкамі літаратуры з серыі энцыклапедычных выданняў “Жывёльны свет” на выставе-праглядзе “Летняя вандроўка з кнігай”.

У вясёлай і лёгкай атмасферы гадзіна прайшла вельмі хутка.