А ці ведаеце вы, што…(2011-2019гг.)

У 2019 годзе спаўняецца 75 гадоў з часу ўтварэння Гродзенскай вобласці. Аддзел краязнаўства прапануе вашай увазе цікавую інфармацыю пра знакавыя падзеі ў гісторыі нашага рэгіёна.

20 верасня 1944 года Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР створана Гродзенская вобласць. У яе склад увайшлі г.Гродна, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Свіслацкі, Скідзельскі, Сапоцкінскі раёны былой Беластоцкай вобласці, г. Ліда, Васілішкаўскі, Воранаўскі, Жалудокскі, Зэльвенскі, Лідскі, Мастоўскі, Радунскі і Шчучынскі раёны Баранавіцкай вобласці і Поразаўскі раён Брэсцкай вобласці.

29 ліпеня 2011 г. у Гродне стартаваў першы міжнародны марафон сяброўства “Гродна-Друскінінкай”.15 верасня 2011 г. падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб размяшчэнні і праектаванні атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь”. У Астравецкім раёне пачалося будаўніцтва першай Беларускай атамнай электрастанцыі.У кастрычніку 2011 г. у Навагрудскім раёне ўведзена ў эксплуатацыю першая ў Беларусі ветраэнергетычная ўстаноўка.28 красавіка 2012 г. г.п. Астравец атрымаў статус горада раённага падпарадкавання, 7 мая 2014 г. г. Скідзель – горада-спутніка Гродна.

1 верасня 2012 г. уведзена ў эксплуатацыю Гродзенская ГЭС. У 2017 г. пачала работу Слонімская міні-ГЭС – першы ў краіне падобны праект прыватных інвестараў.У 2012 г. у Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё першага ў Беларусі мнагапрофільнага моладзевага цэнтра “Гродна”; 7 чэрвеня 2019 г. – адкрыццё канцэртнай залы Гродзенскай абласной філармоніі.У 2012 г. у Гродне прайшоў I Міжнародны фестываль вулічнага мастацтва, у 2013 г. – I Фестываль сыра, у 2017 г. – I Фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”.У кастрычніку 2012 г. прайшоў Першы нацыянальны форум “Музеі Беларусі” ў Гродне.24 жніўня 2013 г. прайшло першае рэгіянальнае свята ў межах трансгранічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь, Літвой і Латвіяй “Свіслацкі кірмаш”.14 лістапада 2013 г. старшынёй Гродзенскага аблвыканкама прызначаны У.В. Краўцоў.

20 студзеня 2014 г. горад Гродна атрымаў сертыфікат культурнай сталіцы Беларусі-2014.У верасні 2015 г. прайшло рэспубліканскае свята Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне.12 мая 2016 г. аднавіўся рэйс цеплахода “Вольга Соламава” па водным маршруце з Гродна ў Друскінінкай.У снежні 2016 г. побач з пунктам пропуска “Брузгі” адкрыўся першы транспартна-лагістычны цэнтр у краіне.У 2017 г. Гродна стаў першым у рэспубліцы горадам, дзе на маршрутах пачалі працаваць бескантактавыя тралейбусы.У верасні 2016 г. у Гродне была адкрыта першая ў Беларусі Алея кіно.У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян” з 26 кастрычніка 2016 г. пачала дзейнічаць бязвізавая зона “Парк Аўгустоўскі канал”, у якую ўключана тэрыторыя Гродна і частка Гродзенскага раёна.

А ці ведаеце вы, што…