Дом Э.Ажэшкі сустракае гасцей
Штодзённа дзверы Дома Э.Ажэшкі (вул. Ажэшкі, 17) адчынены для жыхароў і гасцей г.Гродна.
Супрацоўнікі бібліятэкі праводзяць на 5-ці мовах свету экскурсіі па мемарыяльным пакоі, прысвечаным жыццю і творчасці сусветна вядомай пісьменніцы Э.Ажэшкі, на самыя розныя тэмы: дзіцячыя гады, сямейныя карані і традыцыі, дабрачынная дзейнасць, каханне ў жыцці Э.Ажэшкі і г.д.