ХІV Гарадзенскія навуковыя чытанні “Гродзеншчына: 75 гадоў здзяйсненняў”

18 верасня 2019 года ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” адбудуцца ХІV Гарадзенскія навуковыя чытанні “Гродзеншчына: 75 гадоў здзяйсненняў”, прысвечаныя 75-годдзю стварэння Гродзенскай вобласці.

Запрашаем навукоўцаў, краязнаўцаў, супрацоўнікаў бібліятэк, музеяў, архіваў, грамадска-культурных аб’яднанняў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і ўсіх хто цікавіцца гісторыяй Гродзеншчыны прыняць удзел у мерапрыемстве.

Тэмы для абмеркавання:

  • сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзенскай вобласці: 1944-2019 гг.;
  • станаўленне адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту на Гродзеншчыне;
  • гарадская архітэктура другой паловы ХХ ст.;
  • асаблівасці міжнацыянальных адносін і этнаканфесійнай сітуацыі Прынёмання;
  • турыстычны і краязнаўчы патэнцыял Гродзенскай вобласці;
  • знакамітыя імёны Прынёманскага краю;
  • гродзенскі край у мастацтве і літаратуры.

 Чытанні адбудуцца па адрасе: вул. Замкавая, 20, ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”. Пачатак – у 11 гадзін.

Інфармацыйнае пісьмо