“Усё пачынаецца з сям’і”

З 11 ліпеня 2019 г. у аддзеле перыядычных выданняў дзейнічае выстава-прагляд Усё пачынаецца з сям’і”.

Сям’я – як асноўны элемент грамадства з’яўляецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў. Гэта сапраўды залог стабільнасці і развіцця грамадства. Дзякуючы сям’і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа. Сям’я – крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, важны інструмент выхавання падрастаючага пакалення.

Увазе карыстальнікаў прадстаўлены артыкулы, прысвечаныя развіццю інстытута сям’і, прававым асновам рэгулявання сямейных адносін, выхаванню дзяцей і г.д.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу па адрасе: вул. Замкавая 20, аддзел перыядычных выданняў.

Тэлефон для даведак: 718943.