Ганаруся сваім краем

11 ліпеня 2019 года супрацоўнікі Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага для членаў працоўнага калектыву ААТ “Гродна Азот” правялі літаратурна-музычную кампазіцыю “Ганаруся сваім краем”, прысвечаную 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.

Дэвізам мерапрыемства сталі словы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: “Шмат ёсць краін на свеце, але толькі пад небам Бацькаўшчыны ты зможаш знайсці сваё месца, раскрыць свае здольнасці, творчай працай прынесці найбольшую карысць грамадству і адчуць сабе па-сапраўднаму шчаслівым…”.

Увазе членаў працоўнага калектыву былі прадстаўлены найбольш цікавыя факты з гісторыі Прынеманскага краю, дасягненні ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіццём рэгіёна, інфармацыя пра асоб, якія з’яўляюцца гонарам вобласці.