“Лета + Кніга + Мультыцэнтр “Совушка”= займальныя канікулы”

11 ліпеня 2019 года ў дзіцячым філіяле Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага адбылася медыявіктарына “Казачная краіна”.

Юныя гарадзенцы здзейснілі завочную вандроўку па казачным горадзе і акунуліся ў краіну чараўнікоў. Затым дзеці з задавальненнем праявілі свае здольнасці ў лабараторыях Мультыцэнтра “Совушка”.