Шляхі-дарожкі ў краіне здароўя

10 ліпеня 2019 года ў дзіцячым філіяле Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага прайшла інтэрактыўная гульня-падарожжа “Шляхі-дарожкі ў краіне здароўя”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі ў займальнай форме пазнаёміліся з лекавымі раслінамі, якія можна сустрэць на прасторах Беларусі, навучыліся распазнаваць небяспечныя і атрутныя расліны. Падлеткі даведаліся аб тым, якія дзеянні патрэбна прадпрымаць у выпадку небяспекі. А на дапамогу юным чытачам прыйшлі інтэрактыўная “Экспрэс-энцыклапедыя Рабінзона”, а таксама віктарыны, маляванкі і загадкі-падманкі.