Фантазіі здзяйсняюцца ў Мультыцэнтры “Совушка”

Юныя гарадзенцы з задавальненнем праводзяць вольны час у Мультыцэнтры “Совушка” Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага. З пачатку летніх канікул яго наведала звыш 3,0 тыс. дзяцей. У інтэрактыўным цэнтры цікава і пазнавальна праходзяць заняткі ў 8 лабараторыях і сэнсарным пакоі.

Падлеткі актыўна праяўляюць фантазіі на тэму “любімы Гродна праз 100 гадоў”, вучацца праграміраваць і ствараць відэаролікі.