Дзень інфармацыі “Бібліятэка без межаў”

9 ліпеня ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў дзень інфармацыі “Бібліятэка без межаў. На мерапрыемства былі запрошаны студэнты 2 курса юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Падчас сустрэчы прысутныя пазнаёміліся з магчымасцямі і паслугамі сучаснай бібліятэкі. У ходзе мерапрыемства была дадзена кансультацыя па пошуку інфармацыі ў ЭК і ІПС “Эталон” і “Эксперт”. Напрыканцы сустрэчы праведзена экскурсія па бібліятэцы.