А ці ведаеце вы, што…(2000-2005 год)

12 студзеня 2000 г. гарадскі пасёлак Іўе, 14 снежня гарадскі пасёлак Свіслач аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання. 4 студзеня 2002 г. утворана адзіная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка – Слонімскі раён, 9 лютага 2004 г. – Лідскі раён.

У лютым 2001 г. старшынёй Гродзенскага аблвыканкама прызначаны У.Я. Саўчанка (да 2010 г.).

У 2005 г. на Гродзеншчыне створаны першыя 19 аграгарадкоў.

У 2002 г. створана свабодная эканамічная зона “Гроднаінвест”.

У 2000 г. у Гродне арганізавана прадпрыемства “Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі”, у 2001 г. у Скідзелі – РУП “Гродзенскі завод медыцынскіх прэпаратаў”, у 2003 г. – СЗАТ “ГроднаБіяпрадукт”.

30 чэрвеня 2000 г. Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут ператвораны ў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.

У 2000 г. Яніна Карольчык заваявала залаты медаль Алімпійскіх гульняў у штурханні ядра – першы ў гісторыі лёгкай атлетыкі Гродзенскай вобласці.У 2004 г. на XXVIII летніх Алімпійскіх гульнях лёгкаатлет Іван Ціхан стаў сярэбраным прызёрам.У 2002 г. праведзены першы Міжнародны турнір па хакею з шайбай, прысвечаны памяці А.І. Дубко.

У 2000 г. Замкавы комплекс “Мір” уключаны ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.У 2001 г. у Гродзенскім раёне пачалося будаўніцтва агратурыстычнага комплексу “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”.18 кастрычніка 2002 г. на тэрыторыі Дзятлаўскага, Мастоўскага і Шчучынскага раёнаў арганізаваны рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ліпічанская пушча”, у 2005 г. – Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Налібокскі” ў Іўеўскім, Навагрудскім раёнах.

У 2003 г. у Гродзенскім раёне пачаў работу санаторый “Азёрны”.У 2004 г. на Гродзеншчыне адкрыты першыя ў Беларусі аквапаркі – у санаторыі “Азёрны” і “Аквацэнтр” у Гродне.

У 2004 г. у Ваўкавыску прайшоў рэспубліканскі фестываль працаўнікоў сельскай гаспадаркі “Дажынкі-2004”.31 снежня 2004 г. выйшла ў эфір першая праграма Лідскага тэлебачання.

21 снежня 2005 г. адкрыта Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

А ці ведаеце вы, што…