Памятны ліпень 1944…

З 2 ліпеня ў аддзеле краязнаўства дзейнічае адкрыты прагляд літаратуры “Памятны ліпень 1944…”, да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызваленне прыйшло на гродзенскую зямлю ў ліпені 1944 г. Тысячы гродзенцаў мужна змагаліся на франтах вайны. З Прынямоннем звязаны імёны 74 Герояў Савецкага Саюза. Многія з іх не дачакаліся Перамогі, але памяць аб іх ушанавана ў помніках, абелісках, мемарыяльных дошках, назвах вуліц і школ Гродзеншчыны. 17 вайсковых часцей атрымалі ганаровае званне “Гродзенскіх”.

Бітва на гродзенскай зямлі нарадзіла тысячы герояў, пра лёс і подзвігі якіх Вы даведаецеся з выданняў, прадстаўленых на выставе.