Дзень інфармацыі “Сучасная бібліятэка: рэсурсы і магчымасці”

2 ліпеня. У аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў дзень інфармацыі “Сучасная бібліятэка: рэсурсы і магчымасці”. На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты I курса юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Падчас сустрэчы прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй бібліятэкі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі: традыцыйнымі і віртуальнымі. Асаблівая ўвага была засяроджана  на літаратуры прававой тэматыкі, поўнатэкставых базах дадзеных “Універсітэцкая”, “ІПС. Эталон” і “Эксперт”. У ходзе мерапрыемства была дадзена кансультацыя па пошуку інфармацыі ў ЭК. Напрыканцы сустрэчы  праведзена экскурсія па бібліятэцы.