Альтэрнатыўная фан-зона да ІІ Еўрапейскіх гульняў

Аддзел абанемента падтрымлівае цікавасць гродзенцаў да падзей ІІ Еўрапейскіх гульняў (Мінск, 21-30 чэрвеня 2019 года). З гэтай нагоды ў аддзеле арганізавана бібліятэчная альтэрнатыўная фан-зона. Усе наведвальнікі могуць пазнаёміцца з дакументальнымі і мастацкімі кнігамі пра розныя віды спорту ў экспазіцыі “Спорт – гэта модна і стыльна”, а таксама ў камфортных умовах на экране глядзець прамую трансляцыю цікавых спаборніцтваў з розных спартыўных аб’ектаў.

Для тых, хто наведвае бібліятэку сем’ямі, падрыхтавана дзіцячая гульневая пляцоўка, дзе дзеці могуць скласці з пазлаў розныя складанкі, у тым ліку і талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў– лісяня Лёсіка.

Чакаем па адрасе: вул. Замкавая, 20, пак. № 9.