Да 95-годдзя Васіля Быкава

Да 95-годдзя з дня нараджэння сусветна вядомага беларускага пісьменніка, грамадскага дзеяча Васіля Быкава ў аддзеле краязнаўства дзейнічае адкрыты прагляд літаратуры “Пісьменнік, дзеяч, патрыёт”.

Амаль чвэрць стагоддзя Васіль Уладзіміравіч пражыў у Гродне. Працаваў мастаком у гродзенскіх мастацкіх майстэрнях, у рэдакцыі абласной газеты “Гродзенская праўда”, быў сакратаром Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Творчасць пісьменніка шырока вядома за межамі Беларусі, але менавіта ў Гродне былі напісаны яго першыя творы, паводле якіх створаны кінафільмы, спектаклі, балет, опера.

На выставе прадстаўлены энцыклапедычныя выданні, кнігі, матэрыялы навуковых канферэнцый, публікацыі з перыядычнага друку, інфармацыя пра вядомага пісьменніка, жыццё і творчая дзейнасць якога звязана з Гродзеншчынай.