Самаробныя кнігі і лялькі на “Кніжных сустрэчах у Мірскім замку”

15 чэрвеня 2019 года ўпершыню на тэрыторыі замкавага комплекса “Мір” адбылося свята “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”.

Навінкі беларускага кнігавыдавецтва, у першую чаргу гістарычная літаратура, звыш 30 прэзентацый новых кніг, сустрэчы з аўтарамі, аўтограф-сесіі і многае іншае былі прадстаўлены ўвазе жыхароў Рэспублікі Беларусь і гасцей з замежных краін.

Вялікую цікавасць і захапленне ў наведвальнікаў свята выклікалі выставы самаробных кніг і лялек, арганізаваныя Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф.Карскага.

Свята “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку” завяршылася ўзнагароджаннем удзельнікаў. Дыпломы ўручыў Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч.