А ці ведаеце вы, што…(1990-1994)

26 красавіка 1990 г.  А.І. Дубко абраны старшынёй Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў (да 1991 г.), 12 снежня 1994 г. –старшынёй Гродзенскага аблвыканкама (да лютага 2001 г.).

27 чэрвеня 1990 г. Ваўкавыск атрымаў статус раённага цэнтра Гродзенскай вобласці, 21 верасня 1990 г. гарадскі пасёлак Дзятлава атрымаў статус горада. У 1992 г. пачалося будаўніцтва г. п. Рось Ваўкавыскага раёна.

У 1990 г. у Лідзе ўведзены ў эксплуатацыю завод “Неман” (цяпер філіял “Аўтобусны завод “Неман” ААТ “МЗКТ”). У 1991 г. заснавана ААТ “ЮВІТА”, у 1993 г. – прыватнае трыкатажнае прадпрыемства “Ромгіль”.

5 снежня 1990 г. у Гродне рашэннем прэзідыума Акадэміі навук БССР створаны адзіны ў СССР Аддзел праблем рэсурсазберажэння (цяпер Гродзенскі філіял “Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння” Дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі”). Дырэктар – акадэмік А.І. Свірыдзёнак.

18 снежня 1990 г. у Гродне святочна адчыняецца першая ў СССР транзітная лічбавая міжгародняя тэлефонная станцыя.

7 верасня 1990 г. утворана Аб’яднанне прафсаюзаў Гродзенскай вобласці.

16 чэрвеня 1990 г. у Гродне праходзіць І з’езд палякаў Беларусі, на якім створаны Саюз палякаў Беларусі (грамадскае аб’яднанне “Саюз палякаў на Беларусі”).

У верасні 1990 г. у Гродне ствараецца першы дзіцячы дом сямейнага тыпу (на 6 дзяцей).

9 сакавіка 1990 г. у Гродне праходзіць першы Рэспубліканскі фестываль беларускага танца.

У кастрычніку 1990 г. у Гродне створаны гарадскі камерны аркестр.

У 1992 г. у Гродне заснавана  “Гродзенская капэла”.

1 снежня 1990 г. у Слоніме заснаваны Слонімскі беларускі драматычны тэатр. У 1991 г. у Мастах быў адкрыты раённы краязнаўчы музей “Лес і чалавек” – першы музей экалагічнага профілю ў Гродзенскай вобласці.

9 студзеня 1990 г. створана каталіцкая епархія Гродзенскай вобласці на чале з біскупам Т. Кандрусевічам (рэзідэнцыя – г. Гродна).

19 верасня 1990 г.  Гродзенскім могілкам (праваслаўным, каталіцкім, яўрэйскім) нададзены статус помнікаў гісторыі і культуры.

У 1992 г. на XXV Алімпійскіх гульнях гродзенцы А. Курловіч (цяжкая атлетыка) і А. Лукашык (кулявая стральба) сталі алімпійскімі чэмпіёнамі.

Футбольны клуб “Неман” 22 чэрвеня 1993 г. упершыню ў гісторыі гродзенскага футбола стаў уладальнікам Кубка Беларусі па футболе.

У 1993 г. у Гродне заснаваны прафесійны баскетбольны клуб “Гродна-93”.

30 лістапада 1992 г. прынята рашэнне аб усталяванні мытнага кантролю на мяжы з Літоўскай Рэспублікай і створанымі 12 мытнымі афармленнямі ў Астравецкім, Ашмянскім, Воранаўскім, Іўеўскім, Гродзенскім раёнах.

У 1993 г. у Дзятлаўскім раёне пачаў працаваць санаторый “Радон”. У 1994 г. заснаваны заказнік “Навагрудскі”.

У 1994 г. зарэгістраваны афіцыйны герб Гродна.

У 1991 г. Гродна і нямецкі горад Міндэн сталі гарадамі-пабрацімамі.

А ці ведаеце вы, што…