Слайд-гутарка “Ад фанографа да iPod-а”

10.06.2019, 11.00 – у аддзеле мастацтва (вул. Савецкая, 25) пройдзе слайд-гутарка “Ад фанографа да iPod-а” для вучняў сярэдніх школ г. Гродна. Падчас мерапрыемства адбудзецца знаёмства з кніжнымі навінкамі па музыцы, а таксама рарытэтнай гукатэхнікай XIX-XX стст. – фанографам Эдысана, грамафонам, патэфонам і электрычным прайгравальнікам. А таксама пройдзе паказ мультымедыйнай прэзентацыі “Аўдыязапіс гуку”, дзякуючы якой можна будзе даведацца пра гісторыю звуказапісваючай тэхнікі.