“Будзем з кнігай сябраваць”

10.06.2019, 11.00 – дзіцячы філіял (вул. Савецкая, 25) запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак з сярэдніх школ г. Гродна на літаратурна-гульнёвую праграму “Будзем з кнігай сябраваць”.

У цікавай і займальнай форме віктарыны “А ну, згадайся” дзеці пазнаёмяцца з кнігамі, якія раскажуць аб сяброўстве, узаемнай дапамозе і дабрыні. Конкурс “Навыварат” навучыць дзяцей прыказкам і прымаўкам аб дабрыні і сяброўстве.