Польская кніга вітае чытача

7 чэрвеня 2019 года на абанеменце дзіцячага філіяла адбылося адкрыццё выставы-прагляда “Польскія пісьменнікі – дзецям”, якая арганізавана ў межах Тыдня польскай кнігі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі ахвотна знаёміліся з творчасцю польскіх пісьменнікаў і паэтаў у новых, прыгожа аформленых, ілюстраваных выданнях. Дзеці ўспаміналі любімыя творы на польскай мове: чыталі вершы, расказвалі пра любімых героях і, нават, спявалі песні.

Таксама, юныя гарадзенцы з цікавасцю прынялі ўдзел у аглядзе-віктарыне па кнігах польскага пісьменніка Чэслава Янчарскага “Мішка Вушасцік і яго сябры”.