Кемлівая гусенічка

29 мая ў дзіцячым філіяле для юных аматараў кнігі адбылася вясёлая і пацешная квэст-гульня “Кемлівая гусенічка”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі паспяхова зладзіліся з усімі заданнямі квэсту, прысвечанаму кніжкам. Вучні 2-х класаў СШ № 8 паказалі сваю эрудыцыю, кемлівасць і пачуццё гумару.

У якасці прыза юныя чытачы атрымалі дыплом у выглядзе мастацка аформленага фотаздымка свайго класа.

Напярэдадні летніх канікул рабяты пазнаёміліся яшчэ і з праграмай летняга чытання “Летняе падарожжа з кнігай”.