Солдат с душой романтика

23 мая ў сектары бібліятэчнага абслугоўвання ўніверсальнай чытальнай залы (вул. Савецкая, 8) адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Литературные четверги”. Чарговая сустрэча была прысвечана жыццю і творчасці Юліі Друнінай, савецкай паэткі, якая стварыла самыя пранізлівыя вершы пра Вялікую Айчынную вайну.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з цікавымі фактамі жыцця і творчай біяграфіі гэтай прыгожай, таленавітай жанчыны, на долю якой выпала шмат выпрабаванняў. Увазе “чацвяргоўцаў” была прадстаўлена мыльтымедыйная прэзентацыя, прысвечаная Юліі Друнінай, а таксама прысутныя атрымалі магчымасць праслухаць вершы паэткі.