Дзень інфармацыі для настаўнікаў біялогіі і хіміі

23 мая ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” прайшоў Дзень інфармацыі для настаўнікаў біялогіі і хіміі сярэдніх школ Кастрычніцкага раёна г. Гродна.

Падчас сустрэчы ішла размова пра магчымасці сучаснай бібліятэкі, яе інфармацыйныя рэсурсы як традыцыйныя, так і электронныя. Асаблівую ўвагу звярнулі на пошук інфармацыі ў электронным каталозе і ЭБС “Універсітэцкая  бібліятэка анлайн”.

Удзельнікам мерапрыемства быў прапанаваны агляд новых выданняў па біялогіі і хіміі, асноўная ўвага была скіравана на навукова-метадычную літаратуру і спецыялізаваныя перыядычныя выданні.

Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “У дапамогу педагогу”.

Напрыканцы мерапрыемства была праведзена экскурсія па бібліятэцы.