Культурныя мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Э.Ажэшкі.

07 чэрвеня ў г.Гродна пройдуць культурныя мерапрыемствы, прысвечаныя памяці сусветна вядомай пісьменніцы Элізы Ажэшкі.

Міжнародныя Ажэшкаўскія чытанні аб’яднаюць навукоўцаў і краязнаўцаў Беларусі і замежных краін будуць прысвечаны даследаванню жыцця і літаратурнай дзейнасці. Э.Ажэшкі, унікальнасці твораў сусветна вядомай пісьменніцы.

Жыхары Рэспублікі Беларусь і замежныя госці змогуць наведаць мемарыяльны пакой, пазнаёміцца з экспанатамі, якія адлюстроўваюць жыццё і творчасць нашай слыннай зямлячкі.

Здзейсніць падарожжа ў часе і перанесціся ў эпоху ХІХ стагоддзя дазволіць “Летні баль у Элізы Ажэшкі”, які традыцыйна пройдзе ў Швейцарскай даліне. Гарадзенцаў і гасцей горада чакаюць старадаўнія танцы (паланэз, вальс, кадрыля, полька і г. д.), бальныя забавы, літаратурная гасцёўня, музычны і гульнявы салоны, тэатралізаваныя прадстаўленні, фотазоны.       

г.Гродна, вул. Ажэшкі, 17