А ці ведаеце вы, што…(1970-1979)

Па дадзеных Усесаюзнага перапісу насельніцтва ў 1970 годзе ў Гродзенскай вобласці пражывала 1121 тыс. чалавек, у 1979 г. – 1127 тыс.чалавек.

З 1972 г. старшынёй выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета абраны Г.Ф. Фамічоў  (да 1978 г.), з 1978 г. – С.Ц. Кабяк (да 1983 г.).

У 1972 г. першым сакратаром Гродзенскага абласнога камітэта КП (б) Беларусі абраны  Л.Г. Кляцкоў (да 1989 г.).

30 студзеня 1974 г. г.п. Скідзель  ператвораны ў горад раённага  падпарадкавання.

У красавіку 1978 г. у Гродне ўтвораны Кастрычніцкі і Ленінскі раёны.

У 1978 г. Гродна і французскі горад Лімож становяцця гарадамі-пабрацімамі.

У 1971 г. у Гродне утвораны завод сінтэтычнага  валакна (цяпер філіял “Завод Хімвалакно” ААТ “Гродна Азот”).

У 1973 г. у Гродне здадзены ў эксплуатацыю ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”. У 1975 на базе Гродзенскага філіяла “Белдзяржпраекта” створаны інстытут “Гроднаграмадзянпраект”.

11 жніўня 1970 г. адчынены Аддзел рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР (цяпер Інстытут біяхіміі біялагічна-актыўных злучэнняў НАН Беларусі). Стваральнік – біяхімік, акадэмік Ю.М. Астроўскі.

1 мая 1978 г. Гродзенскі дзяржаўны педінстытут імя Я.Купалы пераўтвораны ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1988 г. – прысвоена імя Я.Купалы).

У 1977 г. у Гродне адчынены Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі (цяпер УК “Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі”).

13 мая 1974 г. створана Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне (цяпер Унітарнае гарадское прадпрыемства “Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне”). У лістападзе ў Гродне на гарадскія вуліцы выйшаў першы тралейбус.   

На ХХ летніх Алімпійскіх гульнях 1972 г. гродзенская гімнастка Вольга Корбут заваявала тры залатыя медалі, гродзенец Іван Ядэшка стаў аўтарам “залатой” перадачы ў фінальным матчы баскетбалістаў СССР-США.

У 1976 г. выхаванец спартыўнай школы Слоніма па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Раманоўскі заваяваў залаты медаль і стаў сярэбраным прызёрам ХХІ летніх Алімпійскіх гульняў.

У 1970 г. у  Гродне з’явіўся новы від транспарту – рачное таксі (цеплаход “Волга 1”).

У жніўні 1978 г. у Гродне ўсталяваны першы кіруемы пешаходны пераход на вул.Савецкіх пагранічнікаў.

У 1972 г. у Мастах быў пабудаваны самы доўгі ў краіне пешаходны падвясны мост праз раку Неман (193 метры).

У 1973 г. у Гродне створаны народны ансамбль танца “Вянок”, у 1976 г. – дзіцячы ўзорны ансамбль “Крынічка” ГВА “Азот”.

У 1977 г. створаны дзіцячы ансамбль танца “Лялечкі” ў п. Абухава Гродзенскага раёна.

У 1975 г. адбыўся першы абласны парад і фестываль духавых аркестраў у г. Гродна.


А ці ведаеце вы, што…