“Солдат с душой романтика”, па творчасці Юліі Друнінай

23 мая 2019 года ў сектары бібліятэчнага абслугоўвання ўніверсальнай чытальнай залы (вул. Савецкая, 8) пройдзе пасяджэнне літаратурнага аб’яднання “Литературные четверги”, прысвечанае жыццю і творчасці Юліі Друнінай, савецкай паэткі, якая напісала самыя праніклівыя вершы пра Вялікую Айчынную вайну.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з фактамі жыцця і творчай біяграфіі гэтай прыгожай, таленавітай жанчыны, на долю якой выпала шмат выпрабаванняў.

Пачатак мерапрыемства – у 16.30.