Мастацтва суверэннай Беларусі

13 мая 2019 года ў аддзеле мастацтва прайшла інфармацыйная гадзіна “Мастацтва суверэннай Беларусі” для студэнтаў І курса факультэта мастацтва і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы.

Студэнты праслухалі агляд і пазнаёміліся з літаратурай па выяўленчаму мастацтву Беларусі 1991-2019 гадоў выдання і электронным каталогам бібліятэкі.

Супрацоўнікі аддзела таксама прапанавалі прысутным мультымедыйны экскурс па выставе “Час, людзі, музыка”.