Дзень інфармацыі “Вялікая вайна – вялікая перамога”

2 мая ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў дзень інфармацыі “Вялікая вайна – вялікая перамога”, прымеркаваны да значнай падзеі ў гісторыі нашай краіны − 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні 8-ых і 10-ых класаў сярэдняй школы № 7 г. Гродна.

Мультымедыйная прэзентацыя, агляд літаратуры, відэаролік суправаджалі гутарку пра гераічны подзвіг нашага народа ў гады ваеннага ліхалецця, пра гісторыю свята Перамогі.

Падчас сустрэчы прагучалі вершы гродзенскай паэтэсы Людмілы Уладзіміраўны Шаўчэнка з цыкла “С той далёкой войны”.

Прысутныя абмяняліся думкамі аб сучасным успрыманні падзей Вялікай Айчыннай вайны.