“Без тэрміну даўнасці”

З 02 да 16 мая 2019 года ў аддзеле перыядычных выданняў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” дзейнічае выстава-прагляд “Без тэрміну даўнасці”.

Набліжаецца адно з галоўных і свелых святаў нашай краіны – Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Трагічны вобраз, 1418 трывожных дзён і начэй Вялікай Айчыннай вайны назаўсёды застануцца ў памяці чалавецтва.

Мэта выставы – фарміраванне патрыятычнай свядомасці, любові і павагі да гісторыі краіны, прыцягненне ўвагі чытачоў да захавання памяці пра падзеі вайны.