Старонкі вайны вачамі маладых

25 красавіка ў юнацкім філіяле прайшлі “Кніжныя вечарынкі для моладзі”. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі расказалі пра тыя творы, прысвечаныя ваеннай тэматыцы, якія пакінулі ў іх сэрцы найбольшы след, а таксама выказалі свае думкі пра падзеі таго часу.

Маладыя людзі пазнаёміліся з кніжнай выставай, на якой была прадстаўлена класіка беларускай, рускай і замежнай літаратуры.