“Вялікодныя забавы” у дзіцячым філіяле

22 красавіка дзіцячы філіял наведалі юныя чытачы з 2 “Г” класа гімназіі №10. Для іх прайшла забаўляльна-пазнавальная гадзіна “Вялікодныя забавы”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з дапамогай мультымедыйнай віктарыны пазнаёміліся з вялікоднымі звычаямі і традыцыямі катаннем яйка і маляванкай, дэкламавалі вершы, прысвечаныя святу, а затым прынялі ўдзел у майстар-класе “Выцінанка-маляванка – самаробная віншавальная паштоўка”.

Падчас агляду літаратуры “Вялікдзень, светлы Вялікдзень” бібліятэкары прадставілі дзецям духоўна-асветніцкія выданні.