Выязны дзень інфармацыі на ААТ “БелТАПАЗ”

18 красавіка 2019 г. спецыялісты ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” правялі выязны дзень інфармацыі на ААТ “Гродзенскі завод такарных патронаў “БелТАПАЗ”. Супрацоўнікі прадпрыемства пазнаёміліся з навінкамі галіновай і мастацкай літаратуры, перыядычнымі выданнямі з фонду абласной бібліятэкі.

Увазе членаў працоўнага калектыва была прадстаўлена і тэматычная выстава “Гэты Дзень Перамогі”, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У экспазіцыі знайшлі адлюстраванне: гістарычная літаратура, рарытэтныя экзэмпляры газет 1941-1945 гг., а таксама ўнікальныя фотаматэрыялы – нібы жывая хроніка жыцця Беларусі і Гродзеншчыны напярэдадні вайны, дні чорнай акупацыі Гродна, разбураныя будынкі, плошчы і вуліцы, жыхары абласнога цэнтра, гнаныя фашыстамі ў гета… І, нарэшце, мірны ад жахаў вайны час аднаўлення, пачынаючы з 44-га года. І зноў фатаграфіі горада і гарадзенцаў, але ўжо на святах са слязамі на вачах, з жаданнем хутчэй аднавіць разбуранае.