А ці ведаеце вы, што …(1951-1954)

У 1954 г. да Гродзенскай вобласці далучыліся часткі расфарміраваных Маладзечанскай і Баранавіцкай абласцей (Іўеўскі, Дзятлаўскі, Слонімскі, Карэлічскі раёны) і яна набыла сучасныя межы.

У 1954 годзе ў сувязі з неабходнасцю ажыццяўлення кантролю за электрыфікацыяй гарадоў і вёсак былі створаны абласныя энергетычныя ўпраўленні “Аблэнэрга” (цяпер – Гродзенскае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга”).

У 1952 г. у Лідзе завершана будаўніцтва малочна-кансервавага завода (цяпер ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”). У 1954 г. пачалося будаўніцтва Гродзенскага завода сантэхабсталявання (цяпер ААТ “Гродзенскі завод такарных патронаў “БелТАПАЗ”).

У 1951 г. сем калгасаў Гродзенскай вобласці аб’ядналіся ў адзін – “Кастрычнік” (цяпер СВК імя В.І. Крэмко).

Пастановай Саветам Міністраў СССР № 145 ад 17 студзеня 1951 г. заснаваны Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (цяпер УАГродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт”). Першы рэктар – І.М. Качура.

1 верасня 1951 г. у Лідзе адчынены першы ў Гродзенскай вобласці тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі (цяпер Лідскі каледж УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”).

21 красавіка 1953 г. адчынены Ашмянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (цяпер УА “Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж”).

У 1953 г. адчынена ДЮСШ № 3 (Гродзенская школа спартыўнай гімнастыкі, кіраўнік – Р.І .Кныш).

У 1952 г. у саўгасе “Рось” Ваўкавыскага раёна адчынены дзіцячы сад – першы ў сельскай мясцовасці.

У 1952 г. у адбудаваным Новым замку (архітэктар У.Вараксін) быў размешчаны Гродзенскі абласны камітэт КПБ (да 1991 г.).

У лютым 1954 г. пачаў дзейнічаць Шчучынскі аэрадром.

У 1952 г. у Гродне апушчаны на ваду цеплаход “Вольга Соламава”.

У 1954 г. у Гродне з’явіліся першыя легкавыя таксі.

У 1951 г. адчынены Шчучынская і Мастоўская раённыя бібліятэкі. У 1954 г. створана Гродзенская абласная дзіцячая бібліятэка імя А.С. Пушкіна (цяпер дзіцячы філіял ДУК “Гродзенская абалсная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”).

27 верасня 1952 г. заснаваны Ашмянскі краязнаўчы музей (цяпер УК “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.Багушэвіча”).

Пры абласным Доме народнай творчасці ў 1952 годзе арганізаваны тэатр народнай творчасці.

У 1954 г. у Гродне адчынены кінатэатр імя А.С.Пушкіна, у Свіслачы – Дом піянераў.

Новыя кінатэатры ўведзены ў эксплуатацыю ў Лідзе і Навагрудку.

А ці ведаеце вы, што…