Абласны конкурс макетаў

Упраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” запрашаюць жыхароў Гродзенскай вобласці прыняць удзел у абласным конкурсе макетаў “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”.

Конкурс праводзіцца з 15 сакавіка да 31 жніўня 2019 года па наступных намінацыях:

“Гонар зямлі прынёманскай”;

“Мая малая радзіма”;

“Страчаная спадчына Гродзеншчыны”.

Чакаем творчыя працы па адрасе: г.Гродна, вул. Замкавая, 20.

Даведкі па тэл.: 71 89 51.

Палажэнне