Інфармацыйная гадзіна “Крыніцы па гісторыі Беларусі”

9 красавіка ў аддзеле краязнаўства для студэнтаў першага курса гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы была праведзена інфармацыйная гадзіна “Крыніцы па гісторыі Беларусі”.

Увазе прысутных быў прадстаўлены аднайменны адкрыты прагляд літаратуры, падчас якога яны пазнаёміліся з крыніцамі па гісторыі Беларусі з: энцыклапедычнымі выданнямі, матэрыяламі навуковых канферэнцый, дакументамі па заканадаўству (Статутамі, Канстытуцыяй), справаводству (метрыкамі, перапісамі насельніцтва), эканоміка-геаграфічнымі і статыстычнымі апісаннямі, летапісамі, мемуарамі вядомых дзеячаў гісторыі, публікацыямі з перыядычнага друку.

Вялікую зацікаўленасць прысутных выклікалі рэдкія выданні 19-20 стст. па гісторыі Гродзеншчыны (“Агляды Гродзенскай губерні”, “Памятныя кніжкі Гродзенскай губерні” і іншыя), а таксама факсімільныя выданні (Радзівілаўскі летапіс, Тураўскае Евангелле, Жыціе Ефрасінні Полацкай).