Экалагічны тыдзень “Вакол мяне дзівосны свет”

З 8 да 14 красавіка ў дзіцячым філіяле Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага праходзіць тыдзень экалогіі “Вакол мяне дзівосны свет”.

У абанеменце дзейнічае выстава-прагляд “Зялёныя каруселі прыроды”, дзе кожны жадаючы можа пазнаёміцца з лепшымі выданнямі экалагічнай тэматыкі, творамі пісьменнікаў-натуралістаў.

Акрамя таго, праходзіць мноства цікавых і займальных медыя-віктарын і конкурсаў.

8 красавіка адбыўся ўрок краязнаўства “Дастойны памяці нашчадкаў” для юных ўдзельнікаў клуба “Пачытай-ка”. Хлопчыкі і дзяўчынкі ў гульнёвай форме даведаліся, чаму нельга паліць сухую траву, пакідаць на зямлі смецце і пластык, як эканоміць воду… і мноства іншых рэчаў, якія дапамогуць зберагчы прыроду.

Юныя знаўцы прыроды з СШ № 8 адправіліся ў падарожжа па родным краі з дапамогай медыя-віктарыны “Вакол мяне дзівосны свет”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з незвычайнымі відамі жывёл і раслін Беларусі і блізкага замежжа, іх ладам жыцця. Дзеці ахвотна і адгадвалі звяроў і птушак на слых у гульне “Галасы прыроды” і сабралі жартоўны “агульны партрэт” “Неахайнік на прыродзе”.

9 красавіка адбылася экалагічная гадзіна з удзелам пачатковых класаў гімназіі №10 “Суседзі па планеце”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем падзяліліся ведамі аб прыродзе, запазычанымі з прачытаных імі кніг Я.Чарушына, В.Біянкі і М.Прышвіна. А падчас пазнавальнай медыя-гульні юныя гродзенцы пазнаёміліся з запаведнікамі, заказнікамі і экалагічнымі паркамі Беларусі, раслінамі, звярамі і птушкамі са старонак “Чырвонай кнігі”, якія там “кватэруюць”.