Дзень інфармацыі для настаўнікаў геаграфіі

4 красавіка 2019 года ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” прайшоў Дзень інфармацыі для настаўнікаў геаграфіі сярэдніх школ Кастрычніцкага раёна г. Гродна.

Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з з электронным каталогам бібліятэкі, паўнатэкставымі базамі дадзеных, магчымасцямі міжбібліятэчнага абанемента.

Галоўная ўвага настаўнікаў была скіравана на навуковую і навукова-метадычную літаратуру па геаграфіі і сумежным дысцыплінам, якая папоўніла фонд абласной бібліятэкі ў апошнія гады, а таксама на спецыялізаваныя перыядычныя выданні для выкладчыкаў геаграфіі і агульныя часопісы па педагогіцы і выхаванню.

Настаўнікі таксама пазнаёміліся з экспазіцыяй “Гродна. Позірк у мінулае”, калекцыямі самаробных кніг і лялек.