Занальная школа-практыкум

28 сакавіка на базе Ваўкавыскай раённай бібліятэкі прайшла занальная школа-практыкум “Якасны даведачна-бібліяграфічны апарат як сродак забеспячэння інфармацыйных запытаў карыстальнікаў”, арганізаваны ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.

Спецыялісты абласной бібліятэкі: Здрадоўская Людміла Уладзіміраўна, загадчык аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы і Пажарская Жанна Уладзіміраўна, галоўны бібліятэкар аддзела арганаізацыі адзінага фонду, выступілі з аналізам стану электронных каталогаў і правялі практычныя заняткі з бібліёграфамі і загадчыкамі аддзелаў камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду Бераставіцкай, Ваўкавыскай, Зэльвенскай, Свіслацкай і Слонімскай раённых бібліятэк па пытаннях якаснага прадсталення бібліяграфічных запісаў ва ўмовах працы ў Рэгіянальным зводным электронным каталозе Гродзенскай вобласці.

Падчас школы-практыкума быў арганізаваны вэбінар: супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прадставілі функцыянальныя магчымасці новага рэжыма пошуку ў РЗЭК.