Ажываюць кніг старонкі ў дзіцячым філіяле

21 сакавіка дзіцячы філіял Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага запрасіў найбольш актыўных чытачоў і іх бацькоў на ўрачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “І ажываюць кніг старонкі”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем сустрэліся з героямі любімых дзіцячых кніг, прадставілі літаратурныя і музычныя нумары, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, прымалі ўдзел ў вясёлых конкурсах і гульнях.

Свае віншаванні і вершы прысутным падарылі гродзенскія пісьменніцы Людміла Кебіч і Ганна Скаржынская-Савіцкая.

Дзеці і дарослыя пазнаёміліся з лепшымі сучаснымі выданнямі для дзяцей, прадстаўленымі на выставе “Я з кнігай адкрываю свет” і атрымалі салодкія падарункі ад Каралевы Кнігі.