Да 25-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

13 сакавіка ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў дзень інфармацыі “Канстытуцыя – аўтарытэт краіны”, прымеркаваны да 25-годдзя з часу прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы Гродзенскага каледжа бізнеса і права.

У любой сучаснай дзяржаве галоўным законам з’яўляецца Канстытуцыя. Яна выступае ў якасці ядра ўсёй прававой сістэмы. Пра гісторыю Канстытуцыі, яе месца і ролю ў нацыянальнай прававой сістэме, асноўныя палажэнні, правы і абавязкі грамадзян ішла размова падчас сустрэчы.

Напрыканцы мерапрыемства была праведзена інтэлектуальная гульня “Сам сабе юрыст”.