“Гродна старажытны, Гродна сучасны”

12 сакавіка аддзелам краязнаўства для навучэнцаў сярэдніх школ №№ 6 і 39 г. Гродна была праведзена краязнаўчая гадзіна “Гродна старажытны, Гродна сучасны”, падчас якой яны пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Гродна, яго архітэктурнымі збудаваннямі і слыннымі асобамі, якія ўнеслі ўклад у развіццё горада.

Увазе прысутных былі прадстаўлены мультыпрэзентацыя, адкрыты прагляд літаратуры. Была праведзена аднайменная падарожжа-гульня, прысвечаная гораду над Нёманам.