“Жанчына – радасць, жанчына – святло”

Аддзел перыядычных выданняў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя. Е. Ф. Карскага” прымеркаваў Міжнароднага дня жанчын выставу Жанчына – радасць, жанчына – святло.

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены артыкулы, прысвечаныя сакрэтам стылю, іміджу, правільнага макіяжу, падтрымання здаровага ладу жыцця. На выставе можна даведацца, як накрыць святочны стол, падабраць вобраз і незабыўна адзначыць свята.

Сардэчна віншуем усіх жанчын са святам і запрашаем наведаць выставу, якая будзе дзейнічаць да 17 сакавіка 2019 года па адрасе: вул. Замкавая 20, аддзел перыядычных выданняў.

Даведкі па тэлефоне: 71 89 43.